У Менску затрыманы 33-гадовы мужчына, які рабаваў мінакоў


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі мужчыну, які падазраецца ў серыі рабаванняў у сталіцы. Яго ахвярамі станавіліся мінакі: нападнік высочваў іх ад абменнікаў і крам, а потым біў і рабаваў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму. Вядома пра пяць ахвяраў злачынца.

Затрыманым  аказаўся 33-гадовы беспрацоўны і раней судзімы менчук. Як паведамілі праваахоўнікі, кожную раніцу мужчына пакідаў дом пад падставай працы. А на самай справе – адпраўляўся высочваць патэнцыйных ахвяр, выглядаючы ў людзей вялікія сумы грошай. Затым ішоў за чалавекам да бязлюднага раёну, дзе біў, часцей за ўсё ў галаву і забіраў сумку. Падчас праверкі міліцыянты ўстанавілі дачыненне мужчыны да пяці аналагічных злачынстваў.

У дачыненні да затрыманага Заводскім раённым аддзелам Менску распачата справа па ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (Рабаванне). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

Усіх, хто пацярпеў ад дзеянняў мужчыны на фота, просяць звяртацца ў Заводскае РУУС сталіцы асабіста (вул. Кабушкіна, 36) або па тэлефоне: 8 (017) 340-02-02 (дзяжурная частка) або 102.

ВД, паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў