У Менску затрымалі журналіста Андрэя Шаўлюгу


Фотарэпарцёра, пазаштатнага карэспандэнта БелаПАН Андрэя Шаўлюгу затрымалі 28 чэрвеня каля будынку Міністэрства ўнутраных справаў. Ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці.

Тэатральная лабараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры сёння зладзіла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці. Удзельнікі акцыі ўсклалі да помніку гарадавага кветкі, якія ўтварылі вясёлку, а таксама намалявалі на брукаванцы каляровыя сляды.

Трох удзельнікаў акцыі затрымалі і павезлі ў РУУС Маскоўскага раёну. Разам з імі, як цяпер стала вядома, быў затрыманы і журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга.

Андрэй Шаўлюга ўжо каля 5 гадзінаў не выходзіць на сувязь.

Паводле прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага, Андрэя Шаўлюгу пакідаюць ізалятары да суду. Не выключана, што на журналіста склалі пратакола паводле арт. 23.34 КоАП – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Гэты артыкул прадугледжвае адміністратыўны арышт.

Калегі, сітуацыя сур'ёзная. Журналіста Andrei Shavlugo затрымалі яшчэ ўдзень. Верагодна, заўтра будзе суд у судзе…

Opublikowany przez Barysa Haretskiego Czwartek, 28 czerwca 2018

ІІ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў