У Менску затрымалі шэраг топ-менеджараў «Беларусбанку»?


Гэтыя звесткі БелаПАН неафіцыйна пацвердзілі ў фінансавай установе. Паводле інфармацыі, затрыманы шэраг топ-менеджараў ААТ «АСБ Беларусбанк», у тым ліку выканаўчы дырэктар Анатоль Багавік.

Суразмоўца распавёў журналістам агенцтва, што супрацоўнікі банку даведаліся пра тое, што здарылася, напрыканцы мінулага тыдня. Атрымаць каментар у праваахоўных органах, у прыватнасці ў КДБ, пакуль не ўдалося.

Сёлета 15 чэрвеня на месцы злачынства пры атрыманні хабару ў 14 тыс. долараў ЗША супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанку» Генадзь Гаспадарык.

Мяркуецца, што новыя затрыманні звязаныя менавіта з ягонай справай.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў