У Менску затрымалі п'янага кіроўцу, які ўрэзаўся ў іншы аўтамабіль на хуткасці 100 км/г


30-гадовы кіроўца заехаў сваім аўтамабілем у іншы на святлафоры на вуліцы Гарэцкага ўвечары 25 лютага. Цяжка пацярпела 4-гадовая дзяўчынка, цяпер яна ў шпіталі.

Паводле Следчага камітэту, парушальнік ехаў на хуткасці не менш за 100 км/г пры дазволенай не больш за 60 км/г. Вінаваты паспрабаваў уцячы і падчас затрымання аказаў актыўны супраціў. У крыві ў мужчыны выявілі 3,66 праміле алкаголю.

Кіроўцу змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Супраць яго распачалі крымінальную справу за парушэнне ПДР і кіраванне ў стане алкагольнага апʼянення. 28 лютага яму прадʼявілі абвінавачанне.

З высноваў следчых вынікае, што мужчына мог бачыць чырвоны сігнал святлафору, аднак ён своечасова не знізіў хуткасць. Абвінавачаны сваю віну прызнаў толькі ў тым, што пʼяны сеў за руль і перавысіў хуткасць. Паводле яго, ён не навучаўся кіраванню і за кіраўніцай ездзіў толькі некалькі разоў у жыцці.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў