У Менску затрымалі Мікалая Статкевіча


Апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча затрымала міліцыя на выхадзе з офісу прафсаюзу РЭП. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведамляе актывіст Юры Ляшэнка.

У офісу РЭП праходзіла паседжанне Рады БНК і ўвесь гэты час пад будынкам дзяжурыла міліцыя і машына ДАІ.

Цяпер тэлефон Статкевіча адключаны. З чым звязанае затрыманне пакуль невядома.

Только что, на выходе из офиса профсоюза РЭП, милиция задержала Мікола Статкевіч. С 12 часов, пока шло заседание Рады…

Opublikowany przez Юрий Ляшенка Piątek, 22 września 2017

9 жніўня Мікалаю Статкевічу прысудзілі 15 содняў арышту за мітынг 3 ліпеня і ён дагэтуль іх не адбыў. Акрамя таго, палітыка арыштавалі 26 жніўня, 5 содняў ён правёў на Акрэсціна.

8 верасня Статкевіч арганізаваў у Менску несанкцыянаваную акцыю супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў