У Менску затрымалі Мікалая Дзядка


Мікалай Дзядок

Журналіста і былога палітзняволенага затрымалі 12 ліпеня, яго абвінавацілі ў правапарушэнні паводле артыкулу 17.10 КаАП («Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі»).

Суд Фрунзенскага раёну Менску аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў (245 рублёў).

Рэсурс «Анархічны чорны крыж» звязвае затрыманне Дзядка з ягонай прафесійнай дзейнасцю. Дзядок асвятляе суд над Дзмітрыем Галко для выдання «Новы час», і сёння збіраўся працягваць рабіць справаздачу з паседжання.

Справу Дзмітрыя Галко паводле артыкулу 364 КК («Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў») разглядаюць у Савецкім судзе Менску.

Мікалай Дзядок – вядомы актывіст, які атрымаў 4,5 гады калоніі за хуліганства па «справе анархістаў», якіх абвінавацілі ў здзяйсненні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, а таксама ў іншых злачынствах.

ДД

Стужка навінаў