У Менску затрымалі ўдзельнікаў ушанавання памяці «Нябеснай сотні»


Каля 40 чалавек у цывільным пільна сачылі за акцыяй. Аператару «Белсату» не дазволілі здымаць і вывелі пад рукі са скверу.

Сёння ў Менску грамадскія актывісты ўшанавалі памяць герояў «Нябеснай сотні». Каля 15 чалавек усклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку непадалёк ад амбасады Украіны. Усіх затрымала міліцыя і адвезла ў райаддзел Цэнтральнага раёну.

«Людзі паспелі правесці акцыю, усклалі кветкі, знічы запалілі, прачыталі малітвы, праспявалі гімн Украіны. Пасля таго як пачалі разыходзіцца, пачалі хапаць усіх», – распавядае журналістка «Белсату» Таццяна Уласенка, якая наведала акцыю.

Журналістаў нашага тэлеканала не загрымоўвалі, як паспелі падаць некаторыя выданні. Але яшчэ да пачатку акцыі яго вывелі са скверу людзі ў цывільным. Па назіраннях Таццяны Уласенка, за ходам акцыі пільна сачылі каля 40 асобаў у цывільным.

Грамадскі актывіст Максім Вінярскі распавёў нашай журналістцы аб пагрозах затрымання – у выпадку, калі ён прыме ўдзел у акцыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў