У Менску затрымалі беспрацоўнага, які зарэзаў сабутэльніка


Аператыўнікі Маскоўскага РУУС сталіцы па прыкметах затрымалі 28-гадовага беспрацоўнага, падазраванага ў забойстве.

Пра гэта паведамляе прэс-служба менскай міліцыі.

Трагічны інцыдэнт здарыўся 7 чэрвеня ў кватэры па вуліцы Ясеніна. Падчас нечаканай сваркі, якая ўзнікла на фоне спажывання алкаголю, беспрацоўны, раней асуджаны мянчук нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанне таксама раней асуджанаму 42-гадоваму мужчыне, які ў выніку атрыманых траўмаў загінуў.

Затрыманы нанёс свайму знаёмаму два ўдары кухонным нажом у грудную клетку. Не разлічыўшы сілу ўдару ён нанёс траўму і сабе – парэзаў запясце.

Брыгада хуткай хуткай дапамогі, якую выклікалі жанчыны, што адпачывалі разам з удзельнікамі канфлікту, паведаміла пра ўсё ў міліцыю.

Праваахоўнікі выставілі дзве групы затрымання – па месцы жыхарства зламысніка і па месцы жыхарства ягонай сваячкі, да якой і прыйшоў падазраваны ў забойстве. Яго затрымалі і распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 139 («Забойства»). Санкцыя артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў