У Менску зафарбавалі адно з самых улюбёных графіці гараджанаў – «Ката ў шаліку»


Аўтар малюнка Алесь Благі, ён жа мастак Kontra, сцвярджае, што стрыт-арт на фасадзе трансфарматарнай падстанцыі «зачысцілі» напярэдадні святкавання 9 траўня.

Графіці каля парку Горкага зафарбавалі праз абнаўлення фасадаў.

Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства РУП «Мінскэнерга» Юрый Мішук распавёў kyky.org, што распараджэння зафарбоўваць ката ён не даваў:

«Напярэдадні Дня Перамогі нам далі даручэнне праверыць усе дваровыя тэрыторыі. Каб усё было прыгожа. Нашы супрацоўнікі знайшлі гэты малюнак. Там была аблезлая фарба, аб яго пачалі тушыць недакуркі… На жаль, малюнак прыйшоў у непрыдатнасць і мы яго зафарбавалі. Калі намалююць яшчэ аднаго прыгожага ката, мы не супраць! Толькі малюнак трэба ўзгадніць з намі, таму што гэтага ката з намі не ўзгаднілі».

Паводле самаго мастака, эскіз быў узгоднены з адміністрацыяй Партызанскага раёна. Нягледзячы на знішчэнне коціка, Контра ўжо выношвае планы на новы насценны твор. Неабыякавыя пачалі збіраць у інтэрнэце грошы на фарбу.

default__MG_5467__1_Усяго ў раёне парку Горкага было дзевяць графіці з катамі. Праект «Сакавіцкія каты» стваралі чатыры вядомыя вулічныя мастакі Mitya Pisliak, Cowek, Kontra і Grapewave. Менчукі шукалі ўсе каціныя графіці і фатаграфавалі іх.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў