У Менску з’явіўся помнік двум дзеячам беларускай культуры. Фота і відэа

video

У Менску ля гарадской ратушы адкрылі помнік беларускаму драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і кампазітару Станіславу Манюшку – стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы.

Станіслаў Манюшка на лібрэта Дуніна-Марцінкевіча напісаў музыку да оперы «Ідылія», прэмʼера якой адбылася ў Менску ў 1852 годзе.

Дзякуючы выкарыстанню ў лібрэта беларускай мовы (побач з польскаю) і апоры на беларускі фальклор гэтая падзея мела вялікае значэнне ў гісторыі беларускай музычнай культуры. Упершыню з беларускай тэатральнай сцэны гучалі нацыянальныя мелодыі, прымаўкі і прыказкі.

Ігар Карпенка на адкрыцці помніку

На адкрыцці прысутнічаў намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму, чалец Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка.

Аўтары скульптуры – Леў і Сяргей Гумілеўскія.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары