У Менску з акна 6-га паверху вываліўся сабака


Жывёліна вывалілася з акна ў кухні.

Здарэнне адбылося 1 снежня. У міліцыю паступіла паведамленне, што сабаку нехта выкінуў, аднак яно не пацвердзілася.

«Высветлілася, што сабака быў у кватэры адзін. Жанчына, якая жыве ў кватэры, патлумачыла, што сабаку пароды «руская гончая» ёй у лістападзе прывезлі на ператрымку. Раніцай яна пайшла на працу, адчыніўшы, як звычайна, акно ў кухні на праветрыванне, а праз некаторы час ёй патэлефанавалі і сказалі, што сабака выпаў з акна», – растлумачыў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС сталіцы Аляксандр Прахарэнка.

Сабаку адвезлі ў ветэрынарную клініку.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў