«Твая ж*па клас, дзетка!». У Менску вызначаць фіналістаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2017»


Сёння пройдзе адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў. Імёны 15 фіналістаў будуць вядомыя ўжо ўвечары. Фінал адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня 2017 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрта.

За месца ў фінале пазмагаецца беларускі музыка Пётр Клюеў. Год таму ён разам з гуртом «Амплітуда смеласці» (у складзе якога выступілі ўдзельнікі «Trubetskoy» Руслан Уладыка і Аляксандр Старажук, а таксама басіст Сяргей Адамовіч) ужо ўдзельнічаў у нацыянальным адборы, але тады не прайшоў сіта журы.

Музыка, які на пачатку лістапада распачаў свой падрыхтоўчы марафон да адбору, нядаўна ўжо адстойваў рэпутацыю краіны ва ўкраінскім конкурсе «Х-фактар».

Сёння ён выканае беларускамоўную песню «Чаму», словы да якой напісаў паэт Алесь Снег, а музыку – сам Пётр.

Іншыя ўдзельнікі

Адбор пачнецца а 12:00 па менскім часе. Акрамя беларускамоўных Пятра Клюева і каманды Navi ў ім бяруць удзел сольныя выканаўцы і калектывы з Беларусі ды замежжа.

Напрыклад, бабруйскі рок-гурт Strogo Bobruisk з песняй пра пятую кропку цела, якая пачынаецца са слоў «Твои глаза – я в них запал. Это кисуня твой капитал. Я тебя детка по жопе отшлёпаю… Твоя жопа ведь класс, детка».

Усходнія матывы ад беларускага спевака туркменскага паходжання Шыра.

Яшчэ адна беларускамоўная песня пра барысту ад Аляксандра Сухарава.

Летась нашу краіну на конкурсе прадстаўляў Ivan.

«Еўрабачанне-2017» пройдзе ў Кіеве.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў