У Менску выхавацелька садка абкрадала дзяцей


Пракуратура Партызанскага раёну Менску накіравала ў суд крымінальную справу супраць педагога дзіцячага садка, якая крала ў сваіх выхаванцаў залатыя ўпрыгожванні.

Пра гэта распавёў намеснік пракурора раёну Іван Макараў.

21-гадовая выхавацелька малодшай групы садку падчас ціхай гадзіны зняла з малых ланцужок і тры завушніцы. Усе ювелірныя вырабы былі з золата. Пасля скрадзенае здала ў ламбард.

«У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа паводле частак 1 і 2 арт. 206 («Рабаванне») ды ч. 2 арт. 205 («Крадзеж») Крымінальнага кодэксу. Нягледзячы на ўзрост, дзеці змаглі растлумачыць псіхолагу і следчаму, хто менавіта здзейсніў крадзяжы, у што была апранутая ў той момант выхавацелька. Відавочцам здзяйснення аднаго з эпізодаў злачынства стала яшчэ адна дзяўчынка, якая таксама дала паказанні пра ўбачанае». – распавёў Іван Макараў.

Псіхолаг патлумачыла, што малыя ў сілу ўзросту не стане дамовіцца альбо паўтарыць чыйсьці аповед пра акалічнасці крадзяжу, а гэта сведчыць пра праўдзівасць іхных сведчанняў.

Абвінавачаная падчас расследавання ў поўным аб’ёме кампенсавала нанесеную страту. Частка скрадзенай маёмасці канфіскаваная з ламбардаў і вернутая пацярпелым.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў