У Менску сутыкнуліся грузавік і тралейбус, кіроўцу аўта даставалі ратавальнікі


Аварыя ў Менску

Ноччу ў Менску адбылося ДТЗ з удзелам грузавіка і тралейбуса.

Здарэнне адбылося на вуліцы Каліноўскага. Падчас разбіральніцтва было выяўлена, што грузавік «Iveco» сутыкнуўся з тралейбусам. Апошні ехаў у парк, таму пасажыраў у салоне не было.

Супрацоўнікі МНС з выкарыстаннем спецыяльнага інструмента дэблакавалі з салону грузавога аўта кіроўцу, які з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, рваная рана твару» быў дастаўлены ў абласную больніцу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары