У Менску сутыкнуліся два трамваі, сем чалавек у шпіталі


Аварыя здарылася ў раёне вуліцы Якуба Коласа.

Трамвай маршруту №6 «Серабранка – Зялёны Луг» спыніўся на прыпынку «Серабранка-3», а трамвай №3 «Серабранка – Возера», які рухаўся следам, не паспеў затармазіць.

Затрымак руху грамадскага транспарту не было. Прычына здарэння высвятляецца.

ДР, belsat.eu паводле МНС

Стужка навінаў