У Менску сустрэнуцца міністры краінаў СНД


Украіна будзе рэпрэзентаваная на ўзроўні амбасадара.

Паседжанне Савету Міністраў замежных справаў Садружнасці правядзе кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей.

Паводле інфармацыі беларускага МЗС, на парадку дня – 24 пункты. Міністры, у прыватнасці, плануюць абмеркаваць праект звароту кіраўнікоў дзяржаў СНД да народаў краін СНД і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавінай перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама хаду выкананне захадаў для рэалізацыі канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці.

У паседжанні возьмуць удзел дэлегацыі Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы, Расеі, Таджыкістану, Туркменістану, Узбекістану.  Украіну на сустрэчы будзе рэпрэзентаваць амбасаар гэтай краіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль.

Перамовы пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы. Яны павінны пачацца апоўдні сустрэчай кіраўнікоў дэлегацый у вузкім складзе, а працягнуцца – у пашыраным фармаце.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў