У Менску судзяць удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў» . Вінярскаму далі 15 содняў


У судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядаюцца адміністратыўныя справы ўдзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Гэта першыя судовыя працэсы, звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы, якія адбываюцца пасля правядзення ў Менску паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зняволеных і расцяжкай «Свабоду палітвязням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі актыўную відэафіксацыю ўдзельнікаў акцыі.

Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй пра семярых удзельнікаў акцыі, на якіх складзеныя пратаколы правапарушэння. Магчыма, судоў сёння будзе болей.

11-00. Максім Вінярскі; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова – арышт 15 сутак. Максім Вінярскі на суд не змог прыйсці, быў на пахаванні сваяка.

12-00. Мікіта Краснакуцкі; суддзя Іван Касцян, пастанова – штраф 30 базавых велічынь;

12-00. Андрэй Шарэнда суддзя Вікторыя Шабуня, справа адпраўленая на дапрацоўку ў РУУС;

14-00. Мікалай Логвінаў; суддзя Іван Касцян, пастанова – штраф 30 базавых велічынь;

14-30. Вольга Нікалайчык; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова – арышт на 10 сутак, далі 5 дзён на абскарджванне;

15-30. Арцём Чарняк; суддзя Іван Касцян, пастанова – штраф 50 базавых велічынь;

17-00. Леанід Кулакоў; суддзя Іван Касцян, пастанова – арышт на 10 сутак, далі 5 дзён на абскарджванне

Пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзеныя па частцы 3 арт 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненым паўторна на працягу года).

паводле spring96.org

Стужка навінаў