Спаленыя аўты
Увечары 16 траўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра загаранне аўтаў на на вуліцы Ваўпшасава ў Менску.
Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі ўсталявалі, што адбылося загаранне легкавых аўтаў «Mazda» і «Volkswagen».
У выніку пажару аўты былі цалкам знішчаныя. Таксама агонь знішчыў два драўляных аконных блокі аднапавярховага цаглянага будынку, побач з якім стаялі аўты.
Разглядаецца версія падпалу.
Паводле словаў відавочцаў, адзін з аўтаў належаў чалавеку, які нешта не падзяліў з мясцовымі бяздомнымі, паведамляе Tut.by.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu