У Менску снег, а камунальнікі адключаюць гарачую ваду


Нават нягледзячы на халоднае надворʼе і снег, сталічныя камунальнікі пачалі адключэнне вады ў жыхароў Менску.

Штогод у Беларусі з вясны да восені праводзяцца планавыя рамонтныя працы цеплавых сетак. Камунальнікі рыхтуюцца да новага ацяпляльнага сезона і паэтапна абмяжоўваюць водазабеспячэнне ў дамах з цэнтралізаваным ацяпленнем.

Прафілактычныя працы працягнуцца два тыдні – за гэты час спецыялісты правяраюць трубы і робяць патрэбны рамонт.

10 траўня ў Менску выпаў снег. Сіноптыкі абяцаюць прахалоднае надворʼе. У Менску цягам дня да +7. Прагназуюць ападкі.

Графік адключэння можна паглядзець тут.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары