У Менску сабраліся разам больш за 100 цяжарных жанчын (Фотарэпартаж)


У менскім парку імя Горкага ўжо 5-ты раз адбыўся «Пуз-парад». На імпрэзу завіталі тыя, хто чакае прыбытку ў сям’і.

Удзел у сёлетняй акцыі ўзялі больш за 100 жанчын, якія носяць пад сэрцам новае жыццё. Будучых мамаў падтрымлівалі таксама іхныя блізкія.

Афіцыйны колер штогадовага «Пуз-параду» – жоўты. Гэта колер сонца, святла, радасці, жаночай прыгажосці і новага жыцця, заўважаюць арганізатары. Таму амаль усе галоўныя гераіні свята былі ў жоўтай вопратцы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў