У Менску рэцыдывіст прасам вымагаў грошы ў пенсіянера


Працаўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі асуджанага раней менчука, які прабраўся ў чужы дом і пачаў вымагаць грошы ў гаспадара.

Адзінокі 70-гадовы пенсіянер, які мае праблемы са зрокам, вяртаючыся дадому, папрасіў знаёмых мужчынаў правесці яго дадому, паведамляе прэс-служба ГУУС Менаблвыканкаму.

Мужчыны правялі пенсіянера, а ў знак падзякі ён даў ім 20 рублёў, на якія яны набылі спіртное. Праз некалькі гадзінаў адзін з мужчынаў, які шэсць дзён таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў здабыць грошай. Ён прыйшоў у дом пенсіянера, які ў гэты час спаў, ды пачаў “вобшук”. Нічога не змог знайсці і стаў патрабаваць іх у гаспадара дому.

Пенсіянер адмаўляўся гаварыць, дзе схаваныя зберажэнні. Зламыснік пачаў прыкладаць гарачы прас да рук, ног і жывата гаспадара дому. Нічога не даведаўшыся пра грошы, злачынца забраў наручны гадзіннік і пашпарт пенсіянера, таксама забраў прас, які выкінуў у двары дому.

Працаўнікі аддзелу крымінальнага вышуку затрымалі падазраванага па «гарачых слядах». Ім аказаўся 39-гадовы мужчына, якога раней неаднаразова судзілі за ўчыненне крадзяжоў, рабаванняў і разбояў.

Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт. 207 («Разбой») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў

Глядзі таксама
Каментары