У Менску развітваюцца з Аляксандрам Ціхановічам (ФОТА)


Народны артыст Беларусі памёр 28 студзеня ў Менску на 65-м годзе жыцця. Дачка артыста Анастасія Ціхановіч распавяла ў інтэрвʼю для kp.by, што ейны бацька пакутаваў на рэдкае аўтаімунае захворванне лёгкіх – ідыяпатычны фібразуючы альвеаліт.

Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам

У храме Аляксандра Неўскага на вуліцы Казлова, 11 адбылася памінальная літургія і адпяванне.

На літургію і адпяванні прыйшла ўся сямʼя артыста. Развітацца з артыстам прыехалі таксама сябры і калегі.

Яўген Крыжаноўскі на развітанні з Аляксандрам Ціхановічам
Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам
Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава

Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ад 11:00 да 14:00.

Людзі прыйшлі развітацца з народным артыстам
Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам

Народнага артыста Беларусі пахаваюць на Усходніх могілках, побач з магілай бацькі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў