У Менску развіталіся з Ганнай Вольскай


Якой запомнілі Ганну Вольскую вядомыя творчыя асобы Беларусі?

Ігар Варашкевіч, музыка, гурт «Палац»:

«Ганна, безумоўна, была добрым, светлым чалавекам. Тое, што адбылося, яшчэ раз пацвярджае, што чамусьці такія людзі першымі сыходзяць ад нас».

Севярын Квяткоўскі, журналіст:

«Я думаю, што шырокая публіка, можа быць, гэтага не ведае, ці не заўважала, што шмат якія выдатныя рэчы адбываліся менавіта з ейным удзелам, з ейных ідэяў».

Павел Булатнікаў, музыка, гурт «Трубяцкі»:

«Гэта была яскравая жанчына, вельмі вясёлая, добрая, вельмі энергічная. Цяжка падабраць словы, бо гэта жудасная навіна, якая не ўкладаецца ў галаве».

Глеб Лабадзенка, журналіст, паэт:

«Гэта быў чалавек, які сваім аптымізмам мог любога выцягнуць з дэпрэсіі, з дрэннага настрою. Я лічу, што гэта ўзор не толькі чалавека, але і жонкі творчага чалавека. У гэтай сённяшняй сумнай даце я хачу перш за ўсё Лявону пажадаць, каб ён неяк гэта змог перажыць. Зразумела, што ва ўсім, што з Лявонам за апошнія 20 гадоў адбылося, найбольшая заслуга Ганны».

А. Дорская, Н. Храловіч, М. Вашкевіч

Стужка навінаў