У Менску расклейваюць улёткі з заклікам не плаціць падатак на дармаедства


Анархісты падтрымалі актывістаў, якія збіраюць подпісы за адмену падатку на дармаедства.

«Не выплачвайце гэты антынародны падатак сапраўдным дармаедам!», – заклікаюць аўтары ўлёткі.

Ва ўлётках цытуецца 41-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі, якая забараняе прымусовую працу.

Кампанія збору подпісаў за адмену дэкрэту № 3 пачалася 17 студзеня. На сённяшні дзень петыцыя за адмену дэкрэту аб дармаедах сабрала амаль 20 тысяч подпісаў.

«Марш недармаедаў» пройдзе 17 лютага а 18:00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

ДР belsat.eu паводле pramen.io

Стужка навінаў