У Менску пры атрыманні хабару ў 85 тыс. еўра затрыманы гендырэктар дзяржаўнага холдынгу


Гендырэктара аднаго з дзяржаўных холдынгаў затрымалі за хабар у 85 тыс. еўра. Пры ператрусе ў яго хаце сілавікі знайшлі яшчэ $ 140 тыс. Распачатая крымінальная справа.

«Працаўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры ад прадстаўніка камерцыйнага суб’екта затрымалі ў Менску генеральнага дырэктара аднаго з дзяржаўных холдынгаў. Памер незаконнага грашовага ўзнагароджання за забеспячэнне перамогі ў тэндары на закупку тэхналагічнага абсталявання і своечасовай аплаты склаў 85 тыс. еўра. Пры ператрусе ў яго домe канфіскавана ў эквіваленце $ 140 тыс», – паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.

Назва дзяржхолдынг і імя затрыманага сілавікі не агучваюць.

Следчым камітэтам у дачыненні да кіраўніка холдынгу распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Яго санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў