У Менску пройдзе традыцыйнае шэсце памяці сталінскіх рэпрэсіяў


Менскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ правесці 6 лістапада шэсце да Лошыцкага яра, аднаго з месцаў масавых расстрэлаў у сталінскія часы.

КХП-БНФ традыцыйна праводзіць гэтае шэсце праз тыдзень пасля акцыі «Дзяды» ў Курапатах.

Пачатак збору ўдзельнікаў шэсця — 12:00 на пляцоўцы каля ДК «Лошыцкі». У 12.30 запланаваны пачатак шэсця ўздоўж вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра, дзе да 15.00 адбудзецца мітынг.

Фота: bnp.by

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў