У Менску пройдзе «Свята Роднай Мовы»


З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Менску пройдзе адмысловае «Свята Роднай Мовы».

Імпрэза запланаваная на 22 лютага пройдзе ў бізнес-клубе «Imaguru» па адрасе: Менск, вул. Фабрыцыуса, 4.

Арганізатары імпрэзы –«Арт Сядзіба» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора», якія вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў у адным месцы.

«Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы», – зазначыла каманда «Арт Сядзібы».

Свята пачнецца 22 лютага ў 14.00 і пройдзе на двух паверхах клубу «Imaguru». Праграма будзе складацца з пяці частак, якія паралельна будуць адбывацца ў некалькіх залах:

адукацыйная,

прэзентацыйная,

забаўляльная,

музычная,

выстава-продаж беларускамоўных паштовак і сувеніраў.

Кошт квіткоў: 30 тысяч. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў