У Менску пройдзе фестываль дакументальных фільмаў «Watch Docs»


У Беларусь едзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно, прысвечаны правам чалавека.

Адкрыццё – 10 снежня ў Галерэі Tut.by, а 19-й гадзіне. Фільм адкрыцця – «Свяшчэнная рымская кальцавая». Гэтая стужка ў 2013 годзе атрымала «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю.

Крамя Галерэі Tut.by, некаторыя стужкі будуць паказаныя ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ».

Некаторыя з фільмаў, якія можна будзе пабачыць на фестывалі:

«1971» (ЗША, 2014) – 11 снежня, а 18:30

«Кроў» (Расея, 2013) – 11 снежня, а 20:00

«Каралева» (Аргентына, 2013) – 12 снежня, а 16:00

«Салідарнасць. Погляд жанчын» (Польшча, 2014) – 12 снежня, а 15:00

«ФК Руанда» (Галандыя, 2013) – 13 снежня, а 14:00

«Web-залежны» (ЗША, 2013) – 13 снежня, а 16:00

13 снежня а 17:30 у межах фестывалю адбудзецца сустрэча з псіхолагам РНПЦ «Навінкі», які распавядзе пра прычыны залежнасці.

Фестываль «Watch Docs» заснаваны ў 2001-м годзе.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў