У Менску адбудзецца 13-ы «Belarus Fashion Week»


moda

Паказы моды на BFW

З 3 па 6 лістапада ў сталічным выставачным цэнтры «Белэкспо» адбудзецца 13 сезон «Belarus Fashion Week» (BFW).

У межах імпрэзы беларускія і замежныя дызайнеры пакажуць свае калекцыі «SS 2017».

У асноўным раскладзе BFW свае калекцыі прэзентуюць наступныя беларускія дызайнеры: Alena Goretskaya, ton-in-ton, Candy Lady, NAVY, T.Efremova, Davidova, Evgeni Horkin, Youri Kot, Line A, Coo Culte, Limitedminsk by LG. Акрамя таго, на галоўным подыуме краіны пройдуць паказы дзіцячай моды «Kidʼs Fashion Days BFW».

Глядзіце таксама >>> Сукенка з беларускім нацыянальным характарам

У праграме па падтрымцы маладых дызайнераў «OFF Schedule BFW» будуць прэзентаваныя маркі ZIBRA, Ingrid Wondergeld, ROUSSIN by Sofia Rousinovich, Anna-Maria Eglit, The Black Sheep project.

У гэтым сезоне, дзякуючы онлайн-трансляцыі за паказамі ўдзельнікаў «Belarus Fashion Week» можна будзе сачыць на сайтах www.bfw.by, napodiume.ru, fashionone.com.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары