У Менску прэзентуюць першы афіцыйны беларускамоўны Новы Запавет


25 лістапада ў менскім касцёле св. Сымона і св. Алены пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 – 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.

Сімпозіум пройдзе ў межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.

Біблія, надрукаваная Францішкам Скарынам у 1517 годзе

ЮВ, belsat.eu, паводле catholic.by

Стужка навінаў