У Менску прэзентавалі новую форму зборнай Беларусі па футболе


Фота Ірыны Арахоўскай, belsat.eu

3 верасня на пляцоўцы Нацыянальнага мастацкага музею прайшла прэзентацыя новай формы зборнай Беларусі па футболе – супольны праект футбольнай федэрацыі і італьянскай кампаніі «Macron».

Фота Ірыны Арахоўскай, belsat.eu

Адкрыў прэзентацыю вядомы этна-электронны гурт «Shuma».

Пад барабанны акампанемент Хведара Грувіча і ў суправаджэнні людзей на хадулях з’явіліся гульцы нацыянальнай каманды. Сарока, Стасевіч, Чэрнік, Маеўскі і Мартыновіч прадставілі новую форму: чырвоны колер для хатніх гульняў і белы для гасцявых. Брамнікі будуць гуляць у зялёнай.

Прэзентацыя новай формы зборнай Беларусі па футболе. Фота Ірыны Арахоўскай, belsat.eu

«Форма выглядае нядрэнна і стылёва. Але галоўнае, каб яна прыносіла вынік. Спрабуем яе на гульні з Сан-Марына», – кажа Аляксандр Гутар, футбаліст берасцейскага «Дынама».

Пасля, здаецца, сотні сэлфі і аўтографаў нацыянальная каманда падзякавала заўзятарам і разышлася па аўтамабілях.

Фота Ірыны Арахоўскай, belsat.eu
Аляксандр Гутар. Фота Ірыны Арахоўскай

Бліжэйшы матч беларускай зборнай адбудзецца 8 верасня. Нашыя футбалісты гуляюць са зборнай Сан-Марына. Перад матчам адбудзецца прэзентацыя талісмана нацыянальнай футбольнай зборнай.

belsat.eu

Стужка навінаў