У Менску прайшоў парад трактароў у гонар 70-годдзя МТЗ


[/vc_column_text][vc_column_text]Менскі трактарны завод адсвяткаваў сваё 70-годдзе, машыны вытворчасці прадпрыемства праехалі Партызанскім праспектам і найбліжэйшымі вуліцамі.

Пасля трактарнага параду менчукі маглі пазнаёміцца з выставай тэхнікі і нават трохі пабыць трактарыстамі ды паглядзець, як асілкі перацягваюць цяжкія трактары. Гісторыя Менскага трактарнага заводу пачынаецца з пастановы аб яго стварэнні, выдадзенай 29 траўня 1946 года. У той дзень Савет Міністраў СССР абвясціў пра будаўніцтва заводу. МТЗ – адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў трактарнай тэхнікі. Завод выпускае больш за 100 мадэляў трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў