У Менску прайшоў парад «Харлеяў»


1500 беларускіх і замежных аматараў двух колаў з’ехаліся ў Менск на ралі «Харлеяў».

Штогадовае H.O.G. Rally (ралі ўладальнікаў «Харлеяў»), якое ўвайшло ў каляндар міжнародных мерапрыемтваў «Harley-Davidson», вядомы вытворца матацыклаў вырашыў правесці сёлета ў Менску. Імпрэзу падтрымалі менскія ўлады.

Глядзіце фатаграфіі з мотапараду:

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Паўтары тысячы матацыклістаў, у якіх яшчэ не забралі транспарт, праехалі ад Кургану славы да менскага Палацу спорту. На фінішы была арганізаваная забаўляльная праграма з канцэртам.

Аматары байкаў маглі разгледзець ды пасядзець на «Харлеях», сфатаграфавацца з матацыкламі і пагутарыць з іх уладальнікамі.

Кожны ахвотны з правамі катэгорыі «А» мог праехаць на любой з дванаццаці легендарных мадэляў самага вядомага ў свеце матацыкла.

Прамую трансляцыю з адкрыцця мотасезона можна было глядзець на «Youtube».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/OwlGsU1FKv4″][vc_column_text]ДД, фота: МР

Стужка навінаў