У Менску прайшоў чарговы Color Holi Fest


Пасля удалага старта  Color Holi Fest, арганізатары вырашылі правесці другі фестываль у гэтым годзе.

Фестываль адбыўся на тэрыторыі парку Dreamland. Удзельнікі імпрэзы закідвалі адзін аднаго фарбамі, у той час як іх бавілі сваймі выступамі музычныя гурты.

Фестываль нарадзіўся ў Індыі як свята вясны Холі (менавіта так з’явілася і назва фарбаў Холі). Першы фестываль у Менску сабраў амаль 30 тысячаў чалавек. Праглядзеўшы наш фотарэпартаж, можаце ўзгадаць, як адбываўся першы Color Holi Fest.

Стужка навінаў