У Менску прайшла традыцыйная беларуская ялінка ад «Нашых дзетак»

video

Утульная сяброўская атмасфера, беларуская мова ды нацыянальныя традыцыі, карагоды і гульні са святым Міколам для самых маленькіх. У Менску прайшла традыцыйная беларуская ялінка ад «Нашых дзетак». Сёлета свята праводзілі ўжо 12-ы раз.

Утульная сяброўская атмасфера, беларуская мова ды нацыянальныя традыцыі, карагоды і гульні са святым Міколам для самых маленькіх. У Менску прайшла традыцыйная беларуская ялінка ад «Нашых дзетак». Сёлета свята праводзілі ўжо 12-ы раз.

КРЫСЦІНА ВІТУШКА, АРГАНІЗАТАРКА ЯЛІНКІ:

«У гэтым годзе я думала, што арганізоўваць ужо не буду, бо мой сын вырас, і для яго такі фармат ранішніка не зусім блізкі. Яму хочацца дыскатэкі, нечага такога падлеткавага. Але тэлефанаванняў было так шмат, і людзі так прасілі, таму мне стала няёмка, і я вырашыла, што ўсё ж трэба рабіць».

Беларуская ялінка сабрала вакол сябе каля сотні дзетак самага рознага ўзросту. Акрамя Вітушак да арганізацыі ранішніку далучыліся сем’і, якія ўдзельнічалі ў першых ялінках яшчэ 12 гадоў таму.

УДЗЕЛЬНІКІ ЯЛІНКІ

«Прыемная, цёплая атмасфера. У прынцыпе, за тым і ішлі».

«Мы тут другі ўжо год, бо тут ялінка беларускамоўная. І больш такой няма нідзе».

«Мне вельмі ўсё падабаецца тут. І цукеркі, і сябры мае тут. Усё проста цудоўна. І мова родная».

«Мне даводзілася выступаць у месцах, дзе аўдыторыя наагул не паважае спевака. І я неяк выжываў. А тут усё было лёгка».

Падчас свята арганізатары праводзілі майстар-класы вырабу зімовых птушак з воўны ды святочных аўтарскіх свечак. Удзельнікаў вітаў і навагодні кірмаш, дзе можна было набыць калядныя сувеніры. Шмат з гэтых сувеніраў было зроблена рукамі ўдзельнікаў свята – дзяцей.

Віталь Бабін, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары