У Менску прайшла акцыя супраць забароны перадвыбарных пікетаў


Апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Уладзімір Падгол ды Аляксандр Таўстыка не згаджаюцца з правіламі пікетаў, усталяванымі Менскім гарвыканкамам.

За два дні да правядзення пікета зарэгістраваны кандыдат мусіць папярэдзіць улады аб сустрэчы з выбарнікамі.

Уладзімір Падгол ды Алесь Таўстыка не згодныя з такой практыкай. Як кажа Уладзімір Падгол адпаведную заяўку на правядзенне пікету трэба занесці ў адмысловую скрыню ў Менгарвыканкаме. Толькі ці чытае хто гэтую заяўку, кандыдат не ўпэўнены.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў