У Менску прадставілі праект помніка Алесю Чаркашыну


Выява гітары з патронам-медыятарам на чорнай пліце ды скразной рэзанатарнай адтулінай. Такі помнік на могілках каля Берасця мае паўстаць да гадавіны смерці байца.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]3 сакавіка споўнілася паўгады як загінуў беларускі добраахвотнік пасля раненняў у баі пад Белакаменкай на Данбасе. З гэтай нагоды «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» арганізавала вечарыну памяці беларускага байца, які сам некалі быў сябрам гэтай апазіцыйнай партыі.

Аўтар эскіза помніка – скульптар Генік Лойка. Ён расказаў, што гэты варыянт спадабаўся бацькам Алеся Чаркашына. Іх саміх на вечарыне не было.

З гітарай, патронам замест медыятара і заўжды адкрытым сэрцам. Такім Алесь Чаркашын запомніўся пабрацімам.

«На фронце да яго ішлі, як да пастара, – расказаў лідар аргкамітэту партыі БХД Павал Севярынец. – Пад абстрэлам ён маліўся разам з іншымі байцамі. Яны выйшлі – ён загінуў».

Павал Серыянец паведаміў, што на выраб помніка ўжо сабрана 1,6 тысяч долараў. Ахвяраванні будуць збірацца надалей, у тым ліку пад час акцый на Дзень Волі і Чарнобыльскага шляху ў Менску.

«З Наваградка адгукнуліся людзі, якія могуць усталяваць помнік бясплатна», – распавёў Павал Севярынец.

Пад час сённяшняй вечарыны таксама выступілі барды Андрэй Мельнікаў, Арцём Сітнікаў, Зміцер Захарэвіч, Зміцер Вайцюшкевіч.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў