У Менску перад выпускнымі балямі былыя школьнікі каталіся на лімузінах


[/vc_column_text][vc_column_text]Шмат якія былыя школьнікі ў Менску прыехалі на выпускныя балі ў нанятых лімузінах.

Сёлета Міністэрства адукацыі раіла паўстрымацца ад такіх паездак, але шмат хто з выпускнікоў ды іхных бацькоў пастанавілі не адмаўляць сабе ў такой забаве.

Выйсці з месца святкавання выпускнога, каб спаткаць світанак, моладзь магла толькі пасля 4:00 раніцы. Акрамя некага з настаўнікаў выпускнікоў часта суправаджалі і міліцыянты.

У ноч з 10-га на 11-га чэрвеня ў Беларусі не прадавалі алкаголю ў сувязі з выпускнымі балямі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў