У Менску перабоі з электрычнасцю


На трансфарматарнай падстанцыі на вуліцы Карастаянавай адбылося кароткае замыканне электрашчыта, паведамляе МНС.

МНС таксама паведамляе, што адключэнне электрычнасці ў Менску не звязанае з тэхнічнымі праблемамі на падстанцыі.

«Менскэнерга» паведамляе пра адключэнне падстанцыі «Старажоўская».



На вуліцах: Някрасава, Бангалор, Арлоўская, Коласа, Харужай, Старавіленскі тракт не працуюць светлафоры.

У некаторых раёнах сталіцы спыніўся рух электратранспарту. Паводле minsktrans.by, па стане на 18:00 рух грамадскага транспарту быў адноўлены.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў