У Менску пазбаўлены правоў кіроўца ўрэзаўся ў міліцэйскае аўта


Мужчына, пазбаўлены пасведчання кіроўцы, спрабаваў сысці ад пераследу і ўрэзаўся ў службовае аўта.

Інцыдэнт адбыўся 17 верасня.

«Кіроўца «Volkswagen» на скрыжаванні вул. Я. Коласа і Дарашэвіча не выканаў патрабаванні супрацоўніка ДАІ аб спыненні транспартнага сродку і паспрабаваў уцячы. У раёне дому №1б на вул. Платонава не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Дэпартаменту аховы МУС», – распавёў менскай ДАІ.

У выніку ДТЗ «Volkswagen» загарэўся. Дваіх супрацоўнікаў міліцыі са службовага аўта, якія пацярпелі, даставілі ў шпіталь МУС.

Парушальнік падчас праверкі дакументаў выдаў сябе за іншую асобу, грамадзяніна Расеі («Volkswagen» меў рэгістрацыйныя знакі гэтай дзяржавы), аднак аказалася, што ён грамадзянін Беларусі, пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне ў стане алкагольнага апʼянення.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары