У Менску «павесілі» АМАПаўца. Відэа акцыі анархістаў


Анархісты зладзілі перформанс, падчас якога «павесілі» пудзіла АМАПаўца.

Відэа перформансу з’явілася 28 красавіка на Youtube-канале суполкі анархістаў «Рэвалюцыйнае дзеянне». На ім бачна, як ноччу над адной з менскіх аўтадарог (на наземным пешаходным пераходзе) вывешваюць банер са словамі «Каждому менту по петле!», а таксама пудзіла АМАПаўца.

Відэа суправаджае тэкст, у якім нагадваецца пра рэпрэсіі ўладаў ды прыдушэнне пратэстаў у краіне, асабліва акцыя 25 сакавіка. Між іншым анархісты пішуць:

«Адразу пасля падзеяў 25 чысла анархістамі быў створаны сайт «Банда Лукі», на якім публікуюцца ўсе, хто быў датычны да злачыннага рэжыму. Суддзі, мянты, чыноўнікі – усе сабакі сістэмы адкажуць за свае дзеянні.

Арышты, ператрусы, затрыманні працягваюцца да гэтага часу. Рэжым спрабуе пераследаваць кожнага, хто не можа цярпець несправядлівасць і рабства, але з кожным днём пратэст толькі нарастае і перамены набліжаюцца.

Мы, анархісты, не можам забыць і дараваць сабакам рэжыму ўсе іх дзеянні, якія яны здзейснілі над простымі людзьмі, нязгоднымі з бязмежжам, і актывістамі анархічнага руху ў прыватнасці».

Напрыканцы анархісты сцвярджаюць, што ўслед за вывешаным макетам АМАПаўца могуць быць здзейсненыя больш радыкальныя дзеянні ў дачыненні да кожнага, хто «тварыў бязмежжа».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў