У Менску пакажуць спектакль «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі». Узроставае абмежаванне 16+


12 і 21 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры адбудуцца паказы спектакля «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі», паводле пʼесы Анны Баярскай «Урок польскай мовы». 

«На схіле гадоў польскі патрыёт, кіраўнік паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка жыве ў Швейцарыі, дзе дае ўрокі юнай Эмільцы Цэльтэр. Дзяўчына імкнецца зразумець польскую душу і просіць Касцюшку распавесці пра ягонае гераічнае мінулае, пра перамогі, здрады ды каханне… Эмілька сама не заўважае, як пранікаецца шчырым пачуццём да гэтага вялікага чалавека. Але ці могуць героі гісторыі належаць камусьці або нават самім сабе?», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Моладзевага тэатру пра сюжэт спектаклю.

Спектакль – супольны беларуска-польскі праект, арганізаваны Інстытутам імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскім інстытутам у Менску і Амбасадаю Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Пастаноўка прымеркаваная да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі – нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША.

Рэжысёр спектакля Адам Вайтышка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў