У Менску пакажуць фільм «Белсату» пра Кастуся Каліноўскага


Сёння, 27 чэрвеня, у сядзібе ТБМ у Менску адбудзецца паказ фільму «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні». Госцем мерапрыемства будзе рэжысёр Валеры Мазынскі. Пачатак а 20-й.

Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў для незалежнага«Белсату» фільм пра беларускага героя Кастуся Каліноўскага. Кінааповед мае надзвычай арыгінальную форму – апошнія дні Кастуся Каліноўскага перад смяротным пакараннем рэканструюе тэатральная трупа, якая спрабуе асэнсаваць для сябе асобу паўстанцкага лідара, звяртаючыся да дакументаў эпохі ды сведчанняў сучаснікаў Каліноўскага.

Глядзі таксама
Каментары