У Менску падлетак лёг на рэйкі перад электрычкай, каб зняць эфектнае відэа


Падлетак лёг на чыгуначную каляіну перад электрычкай, а ягоны прыяцель здымаў сцэну на тэлефон, паведаміла Менская транспартная пракуратура.

Аматараў экстрэмальнага відэа заўважыў на сваёй дарозе машыніст цягніка Смалявічы – Менск, на перагоне станцыя Сцяпянка – станцыя Менск-Усходні, які быў вымушаны ўжыць экстранае тармажэнне.

«Адзін з няпоўнагадовых, паводле машыніста, лёг у каляіну перад складам, які рухаўся, а другі здымаў на тэлефон, як электрацягнік праязджае над ляжачым чалавекам. Пасля хлопцы схаваліся. Па гэтым факце праводзіцца праверка», – распавяла памочнік Менскага транспартнага пракурора Святлана Зуеўская.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, толькі праход па чыгуначных каляінах альбо знаходжанне на іх у нявызначаным месцы цягнуць штраф да 2 базавых велічыняў (46 рублёў). Калі парушальнікі вельмі юныя, каб несці адказнасць, то за дзяцей давядзецца адказваць іхным бацькам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў