У Менску падчас малітвы з узнесеным сцягам затрымалі рэжысёрку Вольгу Нікалайчык

  • [gallery ids="0"]

    У чарговую гадавіну разгону Плошчы-2010 міліцыянты каля Чырвонага касцёлу ў Менску затрымалі дакументалістку Вольгу Нікалайчык.

    Рэжысёрка разам з іншымі актывістамі брала ўдзел у супольнай малітве каля Чырвонага касцёлу ў памяць трагічных падзеяў беларускай гісторыі. «Спадарыня Ніна Багінская – наш маленькі сцяганосец – перад малітвай высока ўзняла наш бела-чырвона-белы сцяг, да яе далучылася кінарэжысёр Вольга Нікалайчык, але ж міліцыянты запатрабавалі згарнуць сцяг і ісці з імі. Забралі адну Вольгу, спадарыню Ніну Багінскую, дзякуй Богу, пакінулі на волі. Вольга ўзяла на сябе ўсю адказнасць за падняты сцяг».

    Сябрам рэжысёркі міліцыянты паведамілі, што 20 снежня ў Маскоўскім судзе Менску адбудзецца суд. Спачатку суд прызначылі на 10:00, а потым з невядомых прычынаў перанеслі на 14:00.

    Вольга Нікалайчыкрэжысёр-дакументаліст, аўтарка вядомых фільмаў «Катаванні ў Беларусі» і «Падарожжа па бясконцай вайне». Яе стужкі пра беларускіх палітвязняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фестывалях, падае spring96.org.

    МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары