У Менску пачаўся суд над гімназістам, якога вінавацяць у нападзе на настаўніцу


Настаўніца расейскай мовы, якая пацярпела ў выніку нападу

13 лютага ў Менскім гарадскім судзе пачаўся (сёння а 10-й гадзіне) разгляд гучнай крымінальнай справы.

Улічваючы ўзрост абвінавачанага і «іншыя акалічнасці», працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

15-гадовага гімназіста Даната С. абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу – ч.1 арт.14, ч. 2 арт.139 «Замах на забойства». Падлетку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

З моманту нападу, 23 траўня 2016 года, ні кіраўніцтва гімназіі N 74, ні бацькі абвінавачанага ні разу не далі каментар наконт інцыдэнту.

Чытайце таксама:

Пра тое, што адбылося ў школе ў той дзень, вядома са словаў 57-гадовай пацярпелай настаўніцы. Раніцай у клас зайшоў 15-гадовы Д., моўчкі зачыніў за сабой дзверы і напаў на настаўніцу з нажом. Паводле следства, ён нанёс 17 нажавых раненняў. Настаўніцу завезлі ў рэанімацыю, вучня 9 класа – у СІЗА N 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

На судзе бацькі падлетка ўпершыню пабачаць сына пасля таго, што здарылася 23 траўня.

«Следчы не дазволіў ніводнага спаткання», – распавялі бацькі аднакласнікаў Д.

Пацярпелая настаўніца вярнулася працаваць у гімназію N 74, у той жа кабінет, дзе на яе напалі з нажом.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак з сацыяльных сетак

Глядзі таксама
Каментары