У Менску пачаліся перамовы трохбаковай кантактнай групы па Украіне


Пасля сарваных перамоваў у канцы студзеня кантактная група зноў паспрабуе прыйсці да паразумення.

Перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне праходзяць увечары 10 лютага ў сталічным комплексе «Дыпсервіс Хол», паведамляе БелТА.

У іх прымаюць удзел былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Гайдзі Тальявіні, амбасадар Расеі ва Украіне міхаіл Зурабаў, а таксама прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега.

Апошні раз кантактная група збіралася ў Менску 31 студзеня. Каментуючы тую сустрэчу, Леанід Кучма заявіў пра зрыў перамоваў.

Заўтра кіраўнікі МЗС краінаў «нармандскай чацвёркі» (Украіна, Нямеччына, Францыя, Расея) сустрэнуцца ў Берліне. Пятро Парашэнка, У сваю чаргу Ангела Мэркель, Франсуа Алянд у Уладзімір Пуцін 11 лютага праводзяць сустрэчу ў Нармандскім фармаце ў Менску.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў