У Менску некалькі хвілінаў гарэў Дом Ураду


Пра ўзгаранне даху паведамілі карыстальнікі сацыяльных сетак.

У МНС распавялі, што на даху адміністрацыйнага будынку зафіксавалі тленне на плошчы 5 квадратных метраў. Цягам некалькіх хвілінаў яго ліквідавалі. Ніхто не пацярпеў, прычыны высвятляюцца.

Інтэрнаўты пісалі, што на месца выехалі 10 пажарных нарадаў. Прэс-сакратар сталічнага ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі патлумачыў гэта сурʼёзнасцю абʼекта.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў