У Менску не хацелі пускаць галасаваць Дарта Вэйдэра


Казус здарыўся на 634-ым участку па 108-й Каліноўскай выбарчай акрузе, напісаў у сваім Facebook кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч.

Мужчыну ў касцюме аднаго з галоўных персанажаў «Зорных войнаў» чальцы камісіі змусілі зняць маску.

Некалькі чалавек з заўзятасцю вывучалі яго дакументы.

«Сябры камісіі ўпэўненыя, што гэта наш? Наш выбарца?», – сказала адна з прадстаўніц выбарчай камісіі.

Дарт Вейдэр паказаў свой твар, пасля чаго яму дазволілі прагаласаваць.



ДР belsat.eu

Стужка навінаў