У Менску намалявалі графіці, прысвечанае Дню Расеі – Фотафакт


Выява з’явілася на шматпавярховіку ў Менску на вуліцы Магілёўская. Паводле задумы аўтараў, беларускі хлопчык у чырвона-зялёным капелюшы дорыць кветкі расейскай дзяўчынцы ў вянку. Над намаляванымі дзецьмі надпіс «Менск Масква» і паміж імі сэрца, размаляванае ў колер беларускага і расейскага сцягоў.

Вынік працы расейскіх маляроў выклаў у сябе на «Facebook’у» былы галоўны рэдактар onliner.by Дзяніс Блішч.

Эскіз распрацаваў аддзел ідэалогіі Менгарвыканкаму. Рэалізацыяй праекту займаліся расейцы, бо паводле Менгарвыканкаму, «беларусы не маюць гэткага досведу і ўмення».

Чыноўнікі сталічнага гарвыканкаму прапануюць выказваць падзяку за такі «падарунак» Менску да Дня Незалежнасці суседняй дзяржавы праз форму электронных зваротаў на адмысловай старонцы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў